У Польшчы выйшла па-польску славутая кніга ўспамінаў Ларысы Геніюш "Споведзь". Пераклад Чэслава Сэнюха. Польскі варыянт кнігі называецца "Птушкі бяз гнёздаў". Кніга ўтрымлівае і дыск аўдыёкнігі - па-беларуску, чытае Зінаіда Бандарэнка.
Пачалася мая перадача "Жыцьцё зь літаратурай". У праграме: пра "Залаты апостраф"; пра "Блакітнага Сьвіна"; пра кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”; пра Віктара Ярца.
Цудоўны гэты чалавек Алесь Белакоз. Расказаў мне таямніцу пра зборнік паэзіі Ларысы Геніюш "Невадам з Нёмана", які падпісаў для Гудзевіцскага музэя Пётр Клімук. :)
Слонімскаму краязнаўцу Сяргею Чыгрыну паведамлі з Зельвенскай міліцыі, што можа забраць "арыштаваную" мемарыяльную шыльду Ларысы Геніюш. Сп. Чыгрын паедзе вызваляць шыльду на наступным тыдні. Ніякага крыміналу ў "самаўпраўным" усталяваньні шыльды зельвенская міліцыя не ўбачыла.